Курс валют расьце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.08.2015 12:02
Курс продажу эўра перакрочыў 19 тысяч рублёў.
flickr.com
На Беларускай валютна-фондавай біржы выходныя дні, але банкі працягваюць карэктаваць курсы валют у абменьніках.
У параўнаньні зь пятніцай эўра падаражаў нямоцна, але цяпер курс продажу гэтай валюты амаль ва ўсіх банках пераваліў за 19 000 рублёў. Выключэньне адно – Беларускі народны банк» дэкляруе, што прадае эўра за 18 980 рублёў. У іншых банках курс сягае аж да 19400 рублёў («БПС-Сбербанк»).
Падобная сытуацыя і з далярам. Адзінкавыя банкі гатовыя прадаваць амэрыканскую валюту таньней за 17 000 рублёў. Сярод іх «БСБ Банк», «Беларусбанк» (па 16950 рублёў). У іншых курс даходзіць да 17200 («БПС-Сбербанк).
Агулам жа за апошнія тры месяцы эўра й даляр падаражэлі на 20%. А калі браць пэрыяд апошніх 12 месяцаў – то на 70%.
НН/ав