Узровень вады ў беларускіх рэках рэкордна нізкі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.08.2015 14:01
                    
                    Тэмпэратура вады ў рэках і вадаёмах панізілася й складае 12-19°С.
                
flickr.com
                     
                         15-19 жніўня ўзроўні вады ў беларускіх рэках апусьціліся ніжэй за гістарычныя мінімумы за пэрыяд назіраньняў.
Гэта тычыцца, між іншым, Дзьвіны каля Віцебска, Нёмана ў Гродне, прытоку Заходняга Буга ракі Лясная ў Камянцы, Сожы каля Гомеля й Прыпяці ля Мазыра.
У цяперашні час на рэках Беларусі захоўваецца невялікі (1-4 см за суткі) спад узроўняў вады й роўны іх ход.
Тэмпэратура вады ў рэках і вадаёмах панізілася й складае 12-19°С.
Паводле адмыслоўцаў, у бліжэйшыя дні на рэках будзе назірацца роўны ход узроўняў вады й невялікі іх спад.
pogoda.by/аз
Узровень вады ў беларускіх рэках рэкордна нізкі
 
Тэмпэратура вады ў рэках і вадаёмах панізілася й складае 12-19°С.
 
15-19 жніўня ўзроўні вады ў беларускіх рэках апусьціліся ніжэй за гістарычныя мінімумы за пэрыяд назіраньняў. 
 
Гэта тычыцца, між іншым, Дзьвіны каля Віцебска, Нёмана ў Гродне, прытоку Заходняга Буга ракі Лясная ў Камянцы, Сожы каля Гомеля й Прыпяці ля Мазыра.
 
У цяперашні час на рэках Беларусі захоўваецца невялікі (1—4 см за суткі) спад узроўняў вады й роўны іх ход.