Школы без хатняга заданьня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.08.2015 17:43
                    
                                 
                
                
                    Беларускія лекары прапануюць адмяніць хатнія заданьні для школьнікаў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Асноўная прычына ў тым, што за апошнія 10 гадоў беларускія школьнікі сталі часьцей хварэць. 
Так з 2005-га года рост першасных захворваньняў склаў 5,2%. Сярод школьнікаў шырацца такія хваробы як цукровы дыябэт, атлусьценьне, болі вачэй, вуха і органаў дыханьня.
Лекары тлумачаць гэта шэрагам фактараў. Па-першае, вучэбная нагрузка апярэджвае псыхоляга-фізіялягічныя асаблівасьці дзіцяці прыкладна на год-паўтара. Усё больш дзяцей ідзе ў школу з шасьці гадоў, а навучаюць іх па праграмах для сямігодак. Іншы прыклад, старшаклясьнікі. Яны займаюцца ў школе да 3-4 гадзін дня, а потым яшчэ робяць хатняе заданьне. Гэта шмат.
У выніку, кажуць лекары, у дзяцей недастаткова часу, каб займацца спортам, сваімі інтарэсамі.
У зьвязку з чым спэцыялісты прапануюць павысіць эфэктыўнасьць адукацыі, каб дзеці максымальна атрымлівалі веды на ўроках, а дома былі больш свабодныя, каб ім не задавалі хатніх заданьняў.
Паводле tut.by