„Белавія” прапануе здаць квіткі ў Бангкок
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.08.2015 10:00
Аналягічнае рашэньне прынялі некалькі азіяцкіх і аўстралійскіх авіялініяў.
Квіткі зь Менску ў Бангкок можна будзе абмяняць альбо здаць без штрафных санкцый. Пра гэта паведаміла начальнік аддзелу рэклямы й камунікацый авіякампаніі „Белавія” Вольга Герасенка.
Прадстаўніца „Белавія” зьвярнула ўвагу на тое, што кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна. „Прамога рэйсу зь Менску ў Бангкок няма, гаворка ідзе аб адзіным квітку зь Менску ў Бангкок з транзытам праз аэрапорты авіякампаній - партнэраў „Белавія”, - патлумачыла яна.
Раней аналягічнае рашэньне аб здачы альбо абмене квіткоў без штрафных санкцый прынялі некалькі азіяцкіх і аўстралійскіх авіяперавозчыкаў.
Паводле словаў Вольгі Герасенкі, пакуль ніхто з пасажыраў, якія плянавалі адправіцца з Менску ў Бангкок, ад квіткоў не адмаўляўся.
Нагадаем, у выніку тэрарыстычнага акту, які адбыўся 17 жніўня ў Бангкоку, загінулі 27 чалавек, больш за 120 чалавек параненыя. Выбух адбыўся ў цэнтры горада.
svaboda.org/аз