Logo Polskiego Radia
Print

Скандынаўскі антыцыклён нясе ў Беларусь пахаладаньне

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 13.08.2015 16:55
Анамальная сьпёка зьменіцца звычайным для нашай краіны летам.

/

“Анамальнае гарачае надвор’е пакідае Беларусь і вяртаецца звычайнае беларускае лета. Паўднёвыя ветры зьменяцца на паўночныя, і скандынаўскі “кандыцыянер” астудзіць Беларусь”, — паведамляе начальнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў Белгідрамэту Дзьмітрый Рабаў.


Пачынаючы з чацьвярга, 13 жніўня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць халодны атмасфэрны фронт, за якім прыйдзе больш сьвежае паветра. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы з навальніцамі.

Ужо ў пятніцу на тэрыторыю Беларусі прыйдзе скандынаўскі антыцыклён “Хільдэгард” і ўсталюецца больш камфортнае і сухое надвор’е.

Тэмпэратура паветра ўначы +10...+17, удзень +23...+28, па паўднёвым захадзе +29..+31.

У суботу, 15 жніўня, ападкаў не прагназуецца. Уначы будзе +7...+14 градусаў, удзень 23-28 цяпла, па паўднёвым-захадзе ад 29 да 32 вышэй за нуль.

У нядзелю, 16 жніўня, таксама без ападкаў. Уначы тэмпэратура паветра будзе +7...+14 градусаў, а на поўдні месцамі да 17 цяпла. Удзень чакаецца 20-27 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +29.

эб/euroradio.fm

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт