Беларускія жаўнеры ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.08.2015 14:34
                    
                                 
                
                
                    „Армейскія гульні - 2015” праходзяць на тэрыторыі Расеі. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                          У Разанскай вобласьці ў Расеі да 12 жніўня адбываюцца першыя міжнародныя Армейскія гульні - 2015. У спаборніцтвах бяруць удзел каманды з 17 краін сьвету, у іх ліку: Армэнія, Азэрбайджан, Беларусь, Вэнэсуэла, Эгіпэт, Нікарагуа, Пакістан і Сэрбія.
У конкурснай праграме: „Танкавы біятлён” і „Авіядарц”, на якім ужо разьбіўся верталёт.
Афіцыйнае адкрыцьцё гульняў адбылося 1 жніўня, аднак самі спаборніцтвы пачаліся 4-га. У дзень адкрыцьця конкурсу адбылося дэсантаваньне вайскоўцаў зь верталётаў Мі-8 з вышыні 600 мэтраў
У конкурсе выкарыстоўваюць два тыпы баявой тэхнікі й шэсьць тыпаў стралковай зброі, якія знаходзяцца на ўзбраеньні замежных арміяў. Спаборніцтвы праходзяць на 11 вайсковых палігонах на тэрыторыі Расеі.
Удзельнікі спаборнічаюць у 14 дысцыплінах. Акрамя саміх жаўнераў у Гульнях бяруць удзел і ваенныя кухары. Таксама пройдзе спаборніцтва паміж сапёрамі па разьмінаваньні палёў.
Армейскія гульні сталі першымі падобнага кшталту й з гэтага часу будуць штогадовыя.
svaboda.org/аз