У Беларусі намалацілі амаль 4 млн т збожжа
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.08.2015 14:33
Лідарам па аб’ёме намалоту зьяўляецца Берасьцейская вобласьць.
Беларускія аграрыі наблізіліся да 4-мільённага рубяжа намалоту збожжавых культур ва ўборачнай кампаніі 2015 года. Аб’ём намалоту на раніцу 5 жніўня склаў 3 млн 998,5 тон збожжа.
Пра гэта сьведчаць апэратыўныя зводкі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі.
Лідарам па аб’ёме намалоту зьяўляецца Берасьцейская вобласьць. Тут аграрыі ўжо сабралі 961 тыс. тон збожжа. Горш за ўсіх справы ідуць на Віцебшчыне – крыху больш за 263 тыс. тон.
Сярэдняя ўраджайнасьць па краіне склала каля 36,1 цэнтнэра зь гектара, што ніжэй чым у 2014 годзе.
Варта адзначыць, што на дадзены момант прыбрана каля 50% ад усёй плошчы пасеваў збожжавых у рэспубліцы.
тэлеграф/вс