Logo Polskiego Radia
Print

Домрачава прапусьціць наступны сэзон

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 04.08.2015 11:55
Беларуская біятляністка Дар'я Домрачава аб'явіла аб рашэньні прапусьціць сэзон-2015/2016.
euroradio.fmeuroradio.fm

Беларуская біятляністка Дар'я Домрачава, якой 3 жніўня споўнілася 29 гадоў, аб'явіла аб рашэньні прапусьціць сэзон-2015/2016.

Паводле словаў трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі і пераможніцы апошняга Кубку сьвету, яна задумалася аб паўзе пасьля заканчэньня мінулага сэзону, але пасьля адпачынку вырашыла рыхтавацца да новых стартаў, частку якіх вырашыла прапусьціць. Аднак "арганізм не ашукаеш", спартоўка захварэла на монануклеоз, і гэта вярнула яе да "першапачатковага жаданьня".

Домрачава мае намер "канчаткова аднавіцца без эмацыянальных і фізычных перагрузак", паступова пачаць трэніроўкі і заняцца падборам лыж для наступнага сэзону.

12 верасьня ў Раўбічах адбудзецца фэстываль "Гонка легенд — зоркі біятлёну за мір". Па запрашэньні Домрачавай прыедуць Свэн Фішэр, Рыка Грос, Ліў-Грэтэ Пуарэ і іншыя.

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт