Самалёт вярнуўся ў выніку бойкі беларусаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        02.08.2015 15:04
                    
                                 
                
                
                    Муж з жонкай (яны ляцелі з двума малалетнімі дзецьмі) сталі лаяцца, разгарэўся не жартоўны канфлікт.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Пасажыры самалёта з Каўнаса ў Алікантэ перажылі шок. Ледзь самалёт перасёк мяжу з Польшчай, як яму давялося разьвярнуцца і ляцець назад. Машына была вымушана вярнуцца ў Каўнас праз бойку на борце. Самалёт павінен быў пазбавіцца ад лішняга паліва, каб пасьпяхова зрабіць пасадку.
Канфлікт у самалёце разгарэўся паміж п’янымі сямейнікамі зь Беларусі. Муж з жонкай (яны ляцелі з двума малалетнімі дзецьмі) сталі лаяцца, разгарэўся не жартоўны канфлікт, таму экіпаж самалёта вырашыў вярнуцца.
Са слоў памежнікаў, з самалёта высадзілі п’яных беларусаў з дзецьмі і аднаго грамадзяніна Летувы, пасьля чаго самалёт дазаправілі, і ён вылецеў у Алікантэ.
Хартыя’97/нг