Беларусь у лідэрах па росьце курсу даляра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        01.08.2015 17:30
                    
                                 
                
                
                    Краіна займае трэцяе месца на постсавецкай прасторы.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         З пачатку году курс даляра да беларускага рубля павялічыўся на 28% (з 11.850 да 15.221). Гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.
Тройку лідараў узначальвае Ўкраіна з 37% ды Азэрбайджан з 33%.
У сваю чаргу Беларусь апярэдзіла такія краіны, як Туркмэністан - дзе рост курсу склаў 22,8%, Грузію (22), Узбэкістан (6%) Казахстан (2,8%).
У тройку лідэраў па тэмпах росту курсу Беларусь уваходзіць ужо трэці год. У 2014 годзе краіна таксама заняла  трэцяе месца сярод краін былога СССР, а ў 2013-м - была другою. Першае месца краіна мела ў 2011.
Паводле tut.by/Белапан/юл