Гульні як інструмэнт папулярызацыі беларускай культуры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        01.08.2015 16:30
                    
                                 
                
                
                    Крыніцай натхненьня павінна стаць багатая беларуская міталёгія.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Беларуская моладзь прапануе выкарыстоўваць гульні для прапаганды беларускай культуры. Напрыклад, троляў і эльфаў прапануюць  замяніць на ахвярнікаў, багнікаў і балотнікаў. 
Такія прапановы пагучалі падчас мастацкага летніка ў Ружанах,  куды зьехаліся два дзесяткі мастакоў.
Першую палову дня моладзь працуе на рэстаўрацыі палаца Сапегаў — прыбірае падземныя паверхі. Пасьля абеду мастакі ствараюць вобразы для гульні на падставе беларускай міталёгіі, якая можа пахваліцца блізу 190 унікальнымі міталягічнымі пэрсанажамі.
Арганізавала летнік менская мастацкая ініцыятыва «Вячоркі-замалёўкі» пры падтрымцы адміністрацыі музэю палаца Сапегаў, а таксама спонсараў, сярод якіх — стваральнікі кампутэрнай гульні World of Tanks.
Гэтага ніхто ня робіць, а гэта ўнікальныя рэчы, кажуць прадстаўнікі ініцыятывы.
Паводле svaboda.org