Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі рэзка вырасла колькасьць рамесьнікаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.07.2015 20:40
За 6 месяцаў гэтага году зарэгістравалася столькі ж рамесьнікаў, чым за ўвесь мінулы год.
Фота: youtubeФота: youtube

У Беларусі рэзка вырасла колькасьць рамесьнікаў – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН. Паводле дадзеных Міністэрства эканомікі, за 6 месяцаў 2015 году ў краіне зарэгістравалася 7 010 новых рамесьнікаў. Для параўнаньня: за ўвесь 2014 год атрымалі афіцыйны статус 8776 рамесьнікаў.

Найбольшая колькасьць фізычных асобаў, якія выплацілі збор за ажыцьцяўленьне рамеснай дзейнасьці, налічваецца ў Менску й Віцебскай вобласьці. «У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для ажыцьцяўленьня рамеснай дзейнасьці, дзякуючы чаму колькасьць фізычных асобаў, выяўляюць жаданьне займацца рамяством, пастаянна павялічваецца», – лічаць у міністэрстве эканомікі.

Разам з тым шэраг экспэртаў зьвязвае рост колькасьці рамесьнікаў і афіцыйных беспрацоўных з прыняцьцем так званага «дэкрэту аб дармаедах».

БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт