Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьбіраюцца павялічыць падатак для аграсядзіб

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.07.2015 16:00
Ён можа вырасьці нават у 12 разоў.
foto:flickr.com

У Беларусі зьбіраюцца павялічыць падатак для аграсядзіб. Пакуль за год уладальнікі такога турыстычнага бізнэсу плацяць усяго 180 тысяч рублёў. Падатак можа ўзрасьці ў 12 разоў і складзе 2 мільёны, а таксама магчыма, што падатак прывяжуць да прыбытку.

Разглядаюцца варыянты, каб усталяваць каэфіцыент, пры перавышэньні якога аграсядзіба павінна заплаціць пэўную суму дзяржаве.

Беларускае грамадзкае аб’яднаньне „Адпачынак у вёсцы” паведамляе, што яны ўнеслі свае прапановы заканадаўцам, але праект разглядаецца непублічна.

На думку дырэктара дзяржаўнага заказьніка „Сярэдняя Прыпяць і Прастыр” Віктара Бяленкі, лепш даць загад аграсядзібам падцягнуцца да больш-менш адпаведнага ўзроўню.

„Пытаньне заключаецца ў тым, што разьвіцьцё аграсядзіб яшчэ ня ў той меры, яшчэ ня той сэрвіс, якія сядзібы могуць падаць турысту. Яшчэ не адпавядаюць можна сказаць эўрапейскім стандартам, каб была гарачая, халодная вада, асобныя нумары й харчаваньне”, - кажа Бяленкі.

Па інфармацыі Міністэрства спорту й турызму ў Беларусі больш за дзьве тысячы аграсядзіб, якія за мінулы год наведала 320 тысяч чалавек.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт