Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандар Берабеня пакідае сваю пасаду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2015 15:02
Нагадаем, новым генэральным консулам былa прызначана Ала Фёдарава.
racyja.comracyja.com

Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандар Берабеня пацьвердзіў, што ў бліжэйшыя дні ён пакідае сваю пасаду.

На ягонае месца прыбудзе яго былая супрацоўніца й падначаленая з амбасады ў Варшаве, калі ён там працаваў у 2004-2007-м гадах.

„Усе працэдуры ў Менску ўжо праведзены. Прызначаюць Алу Генадзеўну Фёдараву, гэтая дама мне вельмі добра знаёма, бо я працаваў зь ёй у Варшаве ў консульскім аддзеле нашай амбасады - я быў кіраўніком, а яна працавала консулам”, - сказаў дыплямат.

Аляксандар Берабеня зьвязаны з Польшчай ужо 23 гады. З 2002-га году цягам двух гадоў ён быў дарадцам амбасады Беларусі ў Польшчы . З 1995-га да 1999-га году выконваў абавязкі віцэ-консула ў Гданьску. У Беластоку знаходзіўся з 2010-га году.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт