Заплянаваная сустрэча Дэпардзьё зь міністрам культуры не адбылася
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.07.2015 14:33
Падчас свайго візыту ў Беларусь вядомы францускі акцёр не наведаў ніводнага аб’екта культуры.
foto: Wikipedia/Georges Biard
Знакаміты францускі акцёр Жэрар Дэпардзьё падчас візыту ў Беларусь пабываў на фэрмах, пакасіў траву каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі ў Астрашыцкім гарадку, але ўвогуле не цікавіўся культурнымі дасягненьнямі краіны. Паводле словаў супрацоўніка Міністэрства культуры, першапачаткова ён ехаў менавіта пад патранажам МЗС, таму й праграма візыту складалася адпаведная.
«Больш яго цікавіла сельская гаспадарка, чым фільмавытворчасьць, – камэнтуюць у прыёмнай Мінкульта. – Ён нават ня быў на аб’ектах культуры. Нібыта была заплянавана сустрэча зь міністрам культуры, але ў выніку яна не адбылася».
Адзіны прадстаўнік кіраўніцтва Мінкульта, які сустракаў Дэпардзьё, – намесьнік міністра Васіль Чэрнік. Таму дамоўленасьці пра ўдзел акцёра ў фэстывалі «Лістапад» і супрацоўніцтва зь «Беларусьфільмам» у здымках стужкі «Нармандыя – Нёман», пра якія пішуць у СМІ, маглі быць дасягнутыя толькі ў нефармальных абставінах паміж частаваньнем дранікамі, самагонкай ды пераездаў зь месца на месца.
эўрарадыё/вс