Жэрар Дэпардзье прыбыў у Беларусь
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.07.2015 14:46
Вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпардзье ўсклаў кветкі да Кургана Славы пад Менскам.
foto: Wikipedia/Georges Biard
Вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпардзье ўсклаў кветкі да Кургана Славы пад Менскам. Усклаўшы кветкі, Дэпардзье пакланіўся ў памяць аб загінулых падчас вайны.
У пачатку 2013 года акцёр атрымаў расейскае грамадзянства, каб пазбегнуць аплаты падаткаў на раскошу ў сябе на радзіме. Але пры гэтым Дэпардзье пастаянна пражывае ў Бэльгіі.
Дэпардзье прыбыў у Беларусь, каб асабіста пазнаёміцца з краінай. У праграме яго візыту – знаёмства зь сельскай гаспадаркай краіны й абмеркаваньне рэалізацыю кінапраекту “Нармандыя-Нёман”.
белта/вс