Кітайцы змогуць прыяжджаць у Беларусь бязь візы на тры дні
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.07.2015 14:24
Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
fot. sxc.hu
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №338. Згодна дакумэнту, грамадзянам Кітайскай Народнай Рэспублікі дазваляецца бязьвізавы ўезд і выезд, а таксама транзытны праезд праз тэрыторыю Беларусі й часовае знаходжаньне ў краіне на тэрмін да трох сутак.
Такая мера прадугледжаная для грамадзян Кітая, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі са сваёй краіны, калі ў іх дакумэнтах для выезду за мяжу ёсьць дзейсная віза дзяржаваў-чальцоў Эўрапейскага Зьвязу або дзяржаваў-удзельніц Шэнгенскай зоны.
Указ набывае моц празь месяц пасьля афіцыйнай публікацыі.
белта/вс