Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканцаў цікавяць беларускія прадукты харчаваньня

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.07.2015 20:02
Шыдлоўскі: Амэрыканскія кампаніі зацікаўленыя ў павелічэньні паставак прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
spozywka.pl


Амэрыканскія кампаніі зацікаўленыя ў павелічэньні паставак прадуктаў харчаваньня зь Беларусі. Аб гэтым заявіў часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі. Сёньня ён прымае ўдзел у нарадзе кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў у МЗС.

"Што датычыцца экспарту сельгаспрадукцыі Беларусі ў ЗША, то ён відавочна недастатковы з улікам магчымасьцей амэрыканскага рынку. Цяпер Беларусь плянуе нарасьціць пастаўкі па такіх таварных пазыцыях, як кандытарскія вырабы, казеін, лікёра-гарэлачная прадукцыя. Цяпер мы на этапе, калі магчымасьці для супрацоўніцтва ёсьць і інтарэс у краін ёсьць, цяпер галоўнае пераўтварыць гэта ў канкрэтныя пастаўкі", - адзначыў ён.

Павел Шыдлоўскі лічыць, што з пункту гледжаньня цаны і якасьці Беларусь можа канкураваць на амэрыканскім рынку. "Амерыка - вялікі рынак, ёмісты і плацежаздольны, і адлегласьць не зьяўляецца перашкодай", - лічыць часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША.

БЕЛТА/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт