Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль авіяцыйнага спорту пройдзе 17-19 ліпеня пад Менскам

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.07.2015 13:05
Фэстываль авіяцыйнага спорту "70 гадоў мірнага неба" пройдзе 17-19 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Менскам

/

Фэстываль авіяцыйнага спорту "70 гадоў мірнага неба" пройдзе 17-19 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Менскам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую фэдэрацыю авіяцыйнага спорту.


"Фэстываль авіяцыйнага спорту, які сёлета атрымаў сымбалічную назву "70 гадоў мірнага неба", спалучае ў сабе міжнародныя спаборніцтвы з удзелам больш як 150 спартоўцаў з васьмі краін сьвету, а таксама відовішчнае разнаплянавае авіяшоў", - расказалі ў фэдэрацыі.


Акрамя таго, гледачы змогуць убачыць верталётныя гонкі, масавы парашутны дэсант і рэкордную колькасьць паветраных шароў, узьнятых у неба. За кубак па паветраплавальным спорце будуць змагацца адразу 70 экіпажаў. Таксама на мерапрыемстве адбудзецца прэзэнтацыя буйнамаштабнага праекту па стварэньні новай інфраструктуры Менскага аэраклубу на аэрадроме Ліпкі і пераносе адпаведных аб'ектаў з аэрадрому Баравая.

Фактычна авіяфэст дасьць старт апошняму этапу падрыхтоўкі нацыянальнай зборнай да галоўнай падзеі ў сьвеце авіяцыйнага спорту - Сусьветных авіяцыйных гульняў, якія адбудуцца ў пачатку сьнежня ў Дубаі. Разглядаецца магчымасьць уключэньня некаторых відаў авіяспорту ў праграму Алімпіяды-2024.

Арганізатары чакаюць, што мерапрыемства наведаюць тысячы менчукоў і турыстаў, паколькі ўваход на мерапрыемства будзе свабодным.

эб/ БЕЛТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт