У Менску здымаюць з продажу да 100 кг радыеактыўных чарніц
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.07.2015 15:44
Больш за ўсё заражанай ягады паступае зь Берасьцейскай вобласьці.
foto: wikipedia
На рынках Менска здымаюць з продажу да 100 кг радыеактыўных чарніц. Як распавяла загадчыца лябараторыі вэтэрынарна-санітарнай экспэртызы рынка «Серабранка» Аксана Міронава, усе дары лесу правяраюць на наяўнасьць радыяцыі. Штодня спэцыялісты бяруць да 40 пробаў ягад. Што тычыцца выніку дасьледаваньняў, то тут дзень на дзень не прыходзіцца. Аднойчы, напрыклад, забракавалі 11 кг чарніцаў, у іншы раз – 95 кг. Заражаную ягаду ўтылізуюць.
Аднойчы ў перакупніка канфіскавалі каля 100 кг небясьпечнай ягады, і ён панёс страты на суму больш за 4 млн руб.
Больш за ўсё заражанай ягады паступае зь Берасьцейскай вобласьці, у прыватнасьці, з Лунінецкага раёна. Як правіла, чалавек, які купляе ягаду ў прадаўцоў на трасе, ня ведае, што набывае радыеактыўную прадукцыю. Невядома гэта й зборшчыкам ягад: нават у чыстым лесе можна натрапіць на радыеактыўную паляну.
Узровень цэзія-137 у дзікарослых ягадах не павінен перавышаць 185 бэкерэляў на кіляграм.
мінск-навіны/вс