Logo Polskiego Radia
Print

8 візавых цэнтраў да канца года адкрые ў Беларусі Польшча

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2015 12:10
Колькасьць выдачы польскіх віз з году ў год расьце і ў 2014 годзе дасягнула рэкордных 402 тысячы.
polskieradio.pl

8 візавых цэнтраў да канца года адкрые Польшча. Да канца года працэдура выдачы віз празь візавыя цэнтры ў Беларусі будзе распачатая. Цэнтры будуць кіравацца зьнешнімі фірмамі й дадуць магчымасьць зацікаўленым падаць дакумэнты на візу, а таксама забраць пашпарт зь візай у горадзе пражываньня без неабходнасьці наведваць польскае консульства. Як адзначае генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Хадкевіч, візавыя цэнтры павінны быць адчыненыя ў 8 беларускіх гарадах. «Калі ўсё будзе добра, то за лістапад і сьнежань у Лідзе й Горадні будуць адчыненыя візавыя цэнтры. Там можна будзе аформіць дакумэнты й зрабіць адбіткі пальцаў», – сказаў генконсул.

У візавых цэнтрах у Беларусі, як плянуецца, будуць выдаваць каля 70% польскіх віз. Колькасьць выдачы польскіх віз з году ў год расьце і ў 2014 годзе дасягнула рэкордных 402 тысячы.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт