Žyta – новы альбом folktronic-гурта PAWA
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.07.2015 12:27
                    
                                 
                
                
                    Удзельнікі гурта экспэрымэнтуюць з традыцыйнай музыкай у кантэксьце сучаснага гучаньня.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Менскі folktronic-гурт PAWA прэзэнтуе трэці студыйны альбом Žyta.
Як і ў папярэдніх альбомах, удзельнікі гурта экспэрымэнтуюць з традыцыйнай музыкай у кантэксьце сучаснага гучаньня. Але гэтым разам музыкі засяродзіліся выключна на беларускай песеннай традыцыі. На новай кружэлцы нас чакаюць восем песень з розных рэгіёнаў Беларусі — восем гісторый, восем вобразаў.
Галоўным як для мяне, так і для ўсіх нас было захаваць асноўны зьмест традыцыйных песень, іх эмоцыі, — кажа дудар гурта Юрась Панкевіч. — Калі гэта журба, дык і гучаць песьня мусіць журботна, калі песьня жартоўная, то няма сэнсу рабіць зь яе нешта штучна глыбокае. 
“Žyta — гэта перадусім  спроба знайсьці сваё адметнае гучаньне па-за трэндамі ды стылёвымі ўмоўнасьцямі, — дадае Сяржук Шаўчэнка (гітара, сьпеў).
Песьні гурта можна праслухаць на сайце budzma.by
яс/budzma.by