Logo Polskiego Radia
Print

У Будславе малілася каля 10 тысяч чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.07.2015 13:26
Закончыліся ўрачыстасьці ў гонар аднаго з самых шанаваных каталіцкіх абразоў - Будслаўскага абраза Божай Маці.

У Будславе закончыліся ўрачыстасьці ў гонар аднаго з самых шанаваных у Беларусі каталіцкіх абразоў - Будслаўскага абраза Божай Маці.

У гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў з таго моманту, калі традыцыя пілігрымак у Будслаў была адноўлена. Сьвята Маці Божай Будслаўскай у гэтым годзе наведалі больш за 10 тысяч чалавек. Каля 3 тысяч прыйшло ў санктуарый пешшу.

Тысячы вернікаў прайшлі ў начной працэсіі з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. У працэсіі са сьвечкамі прынялі ўдзел Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці й біскупы Беларусі, сьвятары й манахіні, вернікі. Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў сьвятую Імшу, на пачатку прывітаў пілігрымаў ня толькі зь Беларусі, але і з Польшчы, Украіны, Расеі, Летувы.

У па-бернардынскім касьцёле ў Будславе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай, шырока вядомы ў XVII–XVIII стагодзьдзях. Аднаўленьне яго культу адбываецца ў наш час.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт