Замежны доўг Беларусі складае амаль 13 млрд даляраў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.06.2015 16:02
Дзяржава пазычае ў Расеі, Кітая, МВФ, ЗША.
У студзені — траўні былі прыцягнуты наступныя зьнешнія дзяржаўныя займы: 330 млн даляраў — ад урада і банкаў Расеі. 150 млн даляраў — ад банкаў КНР. 9,5 млн даляраў — ад Міжнароднага банка рэканструкцыі і разьвіцьця. Агульная сума прыцягнутых дзяржаўных пазык склала 488 млн даляраў.
Пагашэньне зьнешняй дзяржаўнай пазыкі з пачатку 2015 склала 380 млн даляраў. Расейскаму ўраду выплачана 125 млн даляраў, МВФ — 75 млн даляраў, Антыкрызіснаму фонду ЭўрАзЭС — 88 млн даляраў, Банкам КНР Беларусь вярнула 80 млн даляраў, Міжнароднаму банку рэканструкцыі і разьвіцьця — 7,5 млн даляраў, ЗША — 700 тысяч даляраў.
Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 чэрвеня склала 243,3 трлн рублёў і павялічылася ў параўнаньні з пачаткам года на 46 трлн рублёў, ці на 23%.
яс/euroradio.fm