Супрацоўніцтва Беларусі ды Эквадору
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
28.06.2015 14:34
Краіны наладжваюць супрацоўніцтва ў галіне вытворчасьці беспілётнікаў.
Эквадор разьлічвае на дапамогу Беларусі ў стварэньні верталётаў і беспілётнікаў. Пра такія пляны ў эфіры праграмы «Карціна сьвету» на канале «РТР-Беларусь» паведаміў прэзыдэнт паўднёваамэрыканскай краіны Рафаэль Карэа.
«Разам зь Беларусяй мы ўжо распрацоўваем першыя вэнэсуэльскія рухавікі. Нам патрэбныя верталёты Мі. Замест таго, каб купляць іх, мы маглі б стварыць уласную фабрыку. Тым больш што многія краіны ў нашай рэгіёне таксама выкарыстоўваюць гэтыя верталёты. Па меншай меры тут патрэбны цэнтар па навучаньню, сэрвісны цэнтар. Мы ўжо дамовіліся разам з Беларусьсю зьбіраць беспілётныя лятальныя апараты», – сказаў Рафаэль Карэа.
Паводле яго слоў, больш за ўсё Эквадору патрэбныя навуковыя распрацоўкі і тэхналёгіі вытворчасьці. У гэтым Беларусь можа вельмі дапамагчы – не проста прапаноўваючы грузавікі, а пабудаваўшы тут завод. «Акрамя таго, Беларусь дапамагае нам у многіх сфэрах, якія маюць стратэгічнае значэньне: сыстэмы электрасеткі, геалёгія і нафтавыведка», – сказаў прэзыдэнт Эквадора.
Паводле БелТА/нг