Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі забароняць вешаць іншыя сьцягі вышэй за дзяржаўны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.06.2015 10:21
Савет Рэспублікі ўхваліў зьмены ў законапраект аб дзяржаўных сымбалях.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў зьмены ў закон "Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь". У выніку цяпер беларускі дзяржаўны сьцяг адначасова ня можа быць устаноўлены ніжэй за іншыя сьцягі. Таксама яго памер ня можа быць меншым за памеры іншых сьцягоў, вывешаных побач.

Акрамя таго, прынятая тэхнічная норма, у адпаведнасьці зь якой дрэўца сьцяга не павінна ўтвараць з фасадам будынка вугал, большы за 45 градусаў. Дзяржаўны сьцяг РБ ня можа быць вывешаны ніжэй за 2,5 мэтра ад ўзроўню зямлі.

Як паведамлялі СМІ, была ідэя абавязаць беларусаў вывешваць сьцягі на будынках падчас памятных датаў і дзяржаўных сьвятаў. Аднак яе не падтрымалі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт