Прыватныя мэдцэнтры выдадуць бальнічны?
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
16.06.2015 15:49
Міністэрства аховы здароўя плянуе вярнуцца да пытаньня выдачы бальнічных прыватнымі мэдцэнтрамі.
Міністэрства аховы здароўя плянуе вярнуцца да пытаньня выдачы бальнічных лістоў прыватнымі мэдычнымі цэнтрамі. Аб гэтым сёньня падчас анлайн-канфэрэнцыі заявіў міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.
Паводле словаў міністра, ён выступае за тое, каб вярнуцца да абмеркаваньня гэтага пытаньня, бо раней да гэтага былі гатовыя ня ўсе цэнтры. "Трэба, каб у кожным такім цэнтры хто-небудзь адказваў за кантроль, за абгрунтаванасьць выдачы бальнічнага ліста, каб не было злоўжываньняў", - сказаў міністар.
"У нас ёсьць частка лекараў, якая займаецца індывідуальнай практыкай", - сказаў Васіль Жарко. Паводле яго, з часам аналягічнае пытаньне можа паўстаць і адносна іх.
Па даручэньні Савету Міністраў Беларусі Міністэрства аховы здароўя прапрацавала пытаньне аб мэтазгоднасьці дазволу выдачы лістоў непрацаздольнасьці арганізацыям, якія аказваюць платныя мэдычныя паслугі, незалежна ад формы ўласнасьці, на падставе адпаведнай атэстацыі. Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала пакет нарматыўных дакумэнтаў, але было прынятае рашэньне аб немэтазгоднасьці надзяленьня правам выдачы лістоў непрацаздольнасьці арганізацый аховы здароўя недзяржаўнай формы ўласнасьці. Вярнуцца да разгляду гэтага пытаньня з зацікаўленымі Міністэрства аховы здароўя плянуе ў II паўгодзьдзі 2015 году.
эб/belta.by