Logo Polskiego Radia
Print

Будаўніцтва кальцавой будзе весьціся кругласутачна

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.06.2015 11:25
Будаўніцтва другой Менскай кальцавой аўтадарогі з 20 чэрвеня будзе весьціся кругласутачна.
Фота: belway.ruФота: belway.ru

Будаўніцтва кальцавой будзе весьціся кругласутачна
Будаўніцтва другой Менскай кальцавой аўтадарогі з 20 чэрвеня будзе весьціся кругласутачна.
Будаўніцтва другой Менскай кальцавой аўтадарогі з 20 чэрвеня будзе весьціся кругласутачна. Аб гэтым паведаміў журналістам намесьнік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін падчас наведваньня ўчастка ад Астрашыцкага гарадка да скрыжаваньня з аўтадарогай Р28 Менск-Маладзечна.
Паводле словаў Анатоля Калініна, у бягучым годзе закуплена і ўстаноўлена абсталяваньне для дзьвюх вытворчасьцей цяжкага бэтону. "Хуткасьць укладкі дарогі - адзін мэтр у хвіліну. Літаральна празь пяць дзён мы плянуем выйсьці на кругласутачны рэжым працы", - адзначыў віцэ-прэм'ер. Адкрыцьцё руху па ўчастку ад Астрашыцкага гарадка да скрыжаваньня з аўтадарогай Р28 Менск-Маладзечна заплянаванае на верасень, удакладніў ён. На будаўніцтва другой МКАД Банкам разьвіцьця выдзелена каля Br2 трлн. "Акрамя таго, мы вядзём будаўніцтва дарогі Р23. У гэтым годзе павінны выйсьці да 102 км", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.
Таксама Анатоль Калінін расказаў, што стаіць задача стварыць элемэнты азеляненьня ўздоўж дарожнай паласы другой кальцавой. "Чыстая дарога манатонная, кіроўцы ад яе стамляюцца. Калі дарога вызначаецца элемэнтамі добраўпарадкаваньня, азеляненьнем, то і выгляд, і камфорт у яе іншыя", - растлумачыў ён. Паводле словаў віцэ-прэм'ера, восеньню плануецца аформіць некалькі ўчасткаў, пасьля чаго адбудзецца абмеркаваньне і выбар найбольш прымальнага варыянту.
"Мы стараемся як мага больш падтрымліваць інфраструктурныя праекты ў пляне фінансаваньня. Абнавілі тэхніку. Упэўненыя, што нашчадкі і мы будзем ганарыцца другой кальцавой", - рэзюмаваў Анатоль Калінін.
эб/ belta.by
пол
спорт

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт