Беларусь у лідарах па парушэньні правоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.06.2015 16:30
                    
                                 
                
                
                    Гэта вынікае са справаздачы Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў (МКП). 
                
                
                    
                        
Photo: cc/wikipediaPhoto: cc/wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь уваходзіць у дзесятку найгоршых краін. 
Штогод МПК публікуе глябальны індэкс па правах працоўных. Сёлета ў агульным краінавым рэйтынгу абароны правоў працоўных Беларусь заняла 12-е месца з канца й трапіла ў катэгорыю дзяржаў, дзе не гарантуецца выкананьне правоў працоўных.
Акрамя Беларусі, у катэгорыю найгоршых для працоўных краін таксама аднесеныя Гватэмала, Эгіпет, Катар, Кітай, Калюмбія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Пакістан, Саудаўская Арабія й Свазілэнд, Украіна ды Грэцыя.
Найбольш спрыяльная сытуацыя з абаронай правоў працоўных у 16 краінах. Сярод лідараў - Фінляндыю ды Ўругвай. Тут назіраліся толькі адзінкавыя парушэньні правоў.
Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў зьбірае зьвесткі аб парушэньнях правоў працоўных у сьвеце больш як 30 гадоў.
Паводле nn.by/Белапан