Logo Polskiego Radia
Print

Памятны знак у гонар аўтаркі арнамэнту на дзяржсьцягу РБ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2015 18:42
У Сянно ўсталююць памятны знак у гонар Матроны Маркевіч - аўтаркі арнамэнту на дзяржсьцягу РБ.

/

У райцэнтры Сянно на Віцебшчыне плянуецца ўсталяваць памятны знак у гонар Матроны Маркевіч - аўтаркі арнамэнту на дзяржаўным сьцягу Беларусі. Памятны знак плянуюць паставіць на 3 ліпеня.
Макет памятнага знака атрымаў назву "Родны край". Ён зьяўляецца вынікам сумеснай працы краязнаўцаў і скульптараў. Цяпер у раённай газэце й на сайце райвыканкама ідзе грамадзкае абмеркаваньне наконт таго, дзе павінен стаяць памятны знак у гонар знакамітай зямлячкі.
Матрона Маркевіч нарадзілася й большую частку жыцьця пражыла на Сеньненшчыне ў вёсцы Касьцялішча. Арнамэнт яна стварыла ў 1917 годзе на саматканым ручніку. Чырвона-белы арнамэнт дзяржаўнага сьцяга - гэта напамін пра традыцыйныя рамёствы беларускага народа. Ён сымбалізуе перш за ўсё працавітасьць, майстэрства як перадумову усякага шчасьця, лёсу.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт