Logo Polskiego Radia
Print

444 арганізацый ня выплацілі зарплаты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.06.2015 11:11
Пратэрмінаваная запазычанасьць па зарплаце вырасла за травень на 45,5%.

За травень пратэрмінаваная запазычанасьць па заробку ў Беларусі вырасла ў параўнаньні з красавіком 2015 на 45,5%, або 94 млрд. рублёў.

Такім чынам на 1 чэрвеня запазычанасьць склала 300,6 млрд. рублёў, або 1,6% фонду заработнай платы за красавік 2015 года, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Працадаўцы ня выплацілі заработную плату 56,3 тыс. работнікам у 444 арганізацыях. Гэты паказчык вырас на 35%.

Як і ў мінулым годзе, у пералік даўжнікоў увайшлі, у асноўным, сельгаспрадпрыемствы. У ліку прамысловых прадпрыемстваў - ААТ «Берасьцейскі завод бытавой хіміі», ААТ «Лунінецлес», ААТ «Аршанскі інструмэнтальны завод», віцебскае ААТ «Клясыка індустрыі моды», ААТ «Віцебскі камбінат шоўкавых тканінаў», ААТ «Сьцяг індустрыялізацыі» (Віцебск), ААТ «Гарадоцкі льнозавод» (Віцебская вобласць), ААТ «Менскмэбля», ААТ «Белгран» (Менск), ААТ «Менскі завод аўтаматычных ліній ім. П.М.Машэрава », ААТ« Маналітград » (Менск), ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцый» (Менская вобласьць), ААТ« Магілёўскі завод «Строммашына», ААТ «Фандок» (Бабруйск), ЗАТ «Магілёўская швейная фірма «Вяснянка», ААТ «Магілёўдрэў», ААТ «Завод індустрыя клімату» (Магілёў).

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт