Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь забараніла рээкспарт у РФ рыбапрадукцыі з Латвіі й Эстоніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2015 12:40
Гэта адказ на адпаведнае рашэньне Рассельгаснагляду.

Беларусь увяла забарону на рээкспарт у Расею рыба- й морапрадукцыі з Латвіі й Эстоніі.

„З мэтай узмацненьня вэтэрынарнага кантролю й недапушчэньня рээкспарту ў Расею рыба- і морапродукцыі з Эстоніі й Латвіі, якая ўвозіцца на тэрыторыю Беларусі, не дапускаецца пераафармленьне грузаў з гэтай прадукцыяй, адпраўленых на адрасу беларускіх атрымальнікаў пасьля чэрвеня й краінамі паходжаньня якіх зьяўляюцца Эстонія й Латвія, для далейшага рээкспарту ў РФ”, - гаворыцца ў пастанове Дэпартамэнта вэтэрынарнага й харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

У дакумэнце таксама гаворка ідзе пра тое, што беларускія вэтспэцыялісты пры афармленьні вэтсэртыфікатаў на вышэйпаказаныя грузы ў абавязковым парадку павінны дапаўняць сэртыфікаты тэкстам „Вываз з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Расейскую Фэдэрацыю для далейшай рэалізацыі забаронены”. Аналягічная надпіс павінен быць і ва ўжо выдадзеных сэртыфікатах.

У дэпартамэнце адзначылі, што забарона на рээкспарт уведзена ў сувязі з тым, што Рассельгаснагляд увёў забарону на ўвоз у РФ рыба- i морапродукцыі з Эстоніі й Латвіі.

interfax.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт