Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі – новая сыстэма валютных таргоў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.06.2015 18:25
У выніку яе ўвядзеньня беларускі рубель узмацніўся.
Фота: riarating.ruФота: riarating.ru

З 1 чэрвеня курсы валютаў у Беларусі ўсталёўваюць па-новаму – паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси». Калі раней банкі і прадпрыемствы падавалі на біржу заяўкі аб куплі і продажы валюты, а Нацбанк на аснове гэтых заявак вылічваў курс, то цяпер – дзейнічае рэжым падвойнага бесьперапыннага аўкцыёну. Гэта азначае, што ўдзельнікі таргоў могуць бачыць прапановы адзін аднаго ў рэжыме рэальнага часу. Спэцыялісты кажуць, што гэта больш рынкавы спосаб фармаваньня курсу.

У выніку першых таргоў у панядзелак курс беларускага рубля павысіўся ў стасунку да ўсіх валютаў. Курс даляра склаў 14815 рублёў. Ён патаньнеў у стасунку да пятнічнага курсу на 75 рублёў. Эўра патаньнела на 146 рублёў і каштуе цяпер – 16154 рубля.

kp.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт