Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў праваслаўных і католікаў сьвята

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.05.2015 10:58
31 траўня католікі й праваслаўныя адзначаюць Дзень Найсьвяцейшай Тройцы.

/

31 траўня католікі й праваслаўныя адзначаюць Дзень Найсьвяцейшай Тройцы. У гэты ж дзень Праваслаўная царква таксама адзначае Пяцідзясятніцу. Католікі адзначалі Пяцідзясятніцу 24 траўня.

Сьвята Сьвятой Тройцы ўсталяванае апосталамі. На пяцідзясяты дзень пасьля ўваскрашэньня Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай былі ў адной сьвятліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Сьвяты Дух, які зрабіў так, што апосталы сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму Евангельле, якое несьлі апосталы людзям, было зразумелае ўсім.

Здавён на Тройцу прынята ўпрыгожваць храмы й дамы сьвежымі кветкамі, травой, галінкамі дрэваў. Таксама ў гэтае сьвята ў царкву прыносяць на асьвячэнне букеты з травы й кветак.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт