VI Міжнародны кангрэс беларусістаў у Менску
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.05.2015 12:31
130 дасьледнікаў беларускай мовы, літаратуры, культуры і гісторыі сабраліся у Менску, каб падзяліцца вынікамі сваёй працы.
130 навукоўцаў зь Беларусі і замежжа, якія дасьледуюць беларускую мову, літаратуру, культуру і гісторыю, сабраліся у Менску, каб падзяліцца вынікамі сваіх дасьледаваньняў. З 27 па 29 траўня праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Вядома, што на Кангрэс ўжо прыехалі сусьветна вядомыя дасьледнікі Джым Дынглі і Арнольд Макмілін зь Вялікабрытаніі, Андраш Золтан з Вугоршчыны, Рышард Радзік, Лена Глагоўская, Яўген Мірановіч, Катажына Вашчынская з Польшчы Прыехалі таксама навукоўцы зь Нямеччыны, Летувы, Украіны, Расеі. Сёлета адсутнічаюць мовазнаўцы са Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Ідэйны стрыжань кангрэсу – скарыназнаўства. Група беларусістаў на чале з Адамам Мальдзісам вынесе на публічнае абмеркаваньне тэму кананізацыі беларускага першадрукара.
эб/www.racyja.com