Новы графік руху цягнікоў будзе ўведзены ў сьнежні
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        26.05.2015 17:17
                    
                    Новы графік руху цягнікоў міжнародных зносінаў на 2015/2016 год будзе ўведзены ня ў траўні, а ў сьнежні. 
                
Новы графік руху цягнікоў міжнародных зносінаў на 2015/2016 год будзе ўведзены ня ў траўні, а ў сьнежні, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі. 
На чыгунцы зазначылі, што раней уводзілі новы графік цягнікоў у траўні, а затым яго даводзілася карэктаваць у сьнежні, калі свае расклады руху цягнікоў уводзілі чыгункі краін Эўропы.
Рашэньне пра перанос уводу новага графіку руху цягнікоў з апошняй нядзелі траўня, як гэта было раней, на другую нядзелю сьнежня было прынятае на 61-м пасяджэньні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц СНД у кастрычніку мінулага году ў Баку, растлумачылі ў прэс-службе.
"З гэтага часу чыгункі будуць працаваць у адным часавым рэжыме з чыгункамі эўрапейскіх краін. Гэта дазволіць значна спрасьціць працу па ўзгадненьні графіка руху цягнікоў, фармаваць тыя ці іншыя маршруты ў адпаведнасьці з эканамічнай мэтазгоднасьцю і парамэтрамі бюджэтаў чыгунак, а таксама зьменшыць неабходнасьць дадатковых узгадненьняў і карэктаваньняў графіку руху цягнікоў. Дзякуючы прынятаму на 61-м пасяджэньні савета рашэньню праца па фармаваньні і ўзгадненьні маршрутаў цягнікоў павінна стаць больш эфэктыўнай", — мяркуюць у прэс-службе БЧ. 
Новы графік руху цягнікоў на 2015/2016 год, а таксама плян фармаваньня грузавых цягнікоў і вагонаў з кантэйнэрамі ў міжнародных зносінах набудзе моц у 0.00 13 сьнежня 2015 году. 
Цяпер спэцыялісты Беларускай чыгункі бяруць удзел у працы камісій па разглядзе прапаноў чыгуначных адміністрацый дзяржаў — удзельніц СНД па распрацоўцы графіку руху цягнікоў на 2015—2016 гады.
эб/БелаПАН
пол