Logo Polskiego Radia
Print

Замежныя турысты змогуць наведаць Беларусь бязь візаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2015 14:02
Аднак спачатку толькі для наведваньня Белавескай пушчы й цягам 2-3 дзён.

Замежным турыстам могуць адмяніць візы для кароткатэрміновага наведваньня Беларусі. Пра такія пляны распавёў начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка.

Чыноўнік адзначыў, што неўзабаве ў сілу ўвойдзе ўказ аб бязьвізавых паездках (да 72 гадзінаў) на тэрыторыю Белавескай пушчы. Бязьвізавы ўезд на 2-3 дні на тэрыторыю Беларусі ўвядуць для турыстаў, якія прыбываюць у Беларусь авіятранспартам.

Летась на чэмпіянат сьвету па хакеі можна было прыехаць у Беларусь бязь візы, маючы квіток на матч турніра. Цяпер спэцыялісты МЗС аналізуюць гэты досьвед.

Пры гэтым Ігар Фісенка сказаў, што Беларусь гатовая ўвесьці бязьвізавы рэжым уезду для грамадзян тых краін, якія гатовыя арганізаваць бязьвізавы рэжым для Беларусі.

euroradio.fm/belta.by/аз

Замежныя турысты змогуць наведаць Беларусь бязь візаў

Аднак спачатку толькі для наведваньня Белавескай пушчы й цягам 2-3 дзён.

Замежным турыстам могуць адмяніць візы для кароткатэрміновага наведваньня Беларусі. Пра такія пляны распавёў начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка.

Чыноўнік адзначыў, што неўзабаве ў сілу ўвойдзе ўказ аб бязьвізавых паездках (да 72 гадзінаў) на тэрыторыю Белавескай пушчы. Бяźвізавы ўезд на 2-3 дні на тэрыторыю Беларусі ўвядуць для турыстаў, якія прыбываюць у Беларусь авіятранспартам.

Летась на чэмпіянат сьвету па хакеі можна было прыехаць у Беларусь бязь візы, маючы квіток на матч турніра. Цяпер спэцыялісты МЗС аналізуюць гэты досьвед.

Пры гэтым Ігар Фісенка сказаў, што Беларусь гатовая ўвесьці бязьвізавы рэжым уезду для грамадзян тых краін, якія гатовыя арганізаваць бязьвізавы рэжым для Беларусі.

euroradio.fm/belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт