Logo Polskiego Radia
Print

Някляеў ачоліў рух „За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2015 13:49
Сход групы адбыўся 24 траўня пад Менскам.
polskieradio.pl/архіў

Створаная ініцыятыўная група па падрыхтоўцы ўстаноўчага зьезда грамадзкага руху „За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі”. Сход групы адбыўся 24 траўня пад Менскам. Яе кіраўніком абраны вядомы паэт, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Ўладзімер Някляеў.

„Усе гады, што існуе Рэспубліка Беларусь, адной з асноўных тэм зьяўляецца незалежнасьць і дзяржаўнасьць. Увесь гэты час гаварылася пра небясьпеку для існаваньня незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, і сёньня мы бачым, што небясьпекі стала ня менш, а больш”, - адзначыў Някляеў.

У сваю чаргу намесьнік кіраўніка арганізацыі, якая ствараецца, Алесь Мех нагадаў, што заклік стварыць усебеларускі нацыянальны рух прагучаў на кангрэсе за незалежнасьць, які прайшоў 21 сьнежня 2014 году.

Нагадаем, у пачатку красавіка Ўладзімер Някляеў абвясьціў пра свой выхад з апазыцыйных структур у сувязі з безвыніковасьцю двухгадовых перамоваў апазыцыі па вылучэньні адзінага кандыдата й вызначэньні сумеснай праграмы на прэзыдэнцкія выбары 2015 году.

Тады ж ён заявіў, што мае намер працягваць работу ў імя „незалежнасьці й дэмакратычнай будучыні Беларусі”.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт