У Менску выяўлена 12 ачагоў існаваньня кляшчоў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.05.2015 13:26
Санітарна-эпідэміялагічнай службай сталіцы выяўлена 12 ачагоў існаваньня кляшчоў.
foto: wikipedia
Санітарна-эпідэміялагічная служба Менска ў красавіку-траўні бягучага года абсьледавала паркі, сквэры, зялёныя зоны і тэрыторыі аздараўленчых лягераў горада. Свабоднымі ад кляшчоў аказаліся цэнтральныя паркі сталіцы з коратка стрыжанымі газонамі і рэдкімі дрэвамі. Адзінкавыя кляшчы былі выяўленыя ў лясных масывах, разьмешчаных на пэрыфэрыі гораду і лясах, што пераходзяць у прыгарадныя, а менавіта:
каля вадасховішчаў Заслаўскае, Крыніца, Дразды і Пціч,
каля Цьнянскага вадасховішча,
на вуліцах Цікоцкага і Нікіфарава,
каля станцыі мэтро Барысаўскі тракт,
у лесапарку ў Сьцяпянцы, каля пасёлка Сокал,
фруктовым садзе на вуліцы Рафіева,
пустцы ў межах вуліц Кірыенкі-Бельскага,
на азялененых тэрыторыях у раёне вуліц Прытыцкага-Матусевіча,
вуліцы П.Панчанкі-МКАД,
зялёнай зоне вуліц Лідзкая-Калесьнікава-Казіміраўская-Нёманская.
Спэцыялісты нагадваюць, што ў мэтах прадухіленьня непрыемных наступстваў трэба выконваць пэўныя правілы паводзін на тэрыторыі, дзе кляшчы сустракаюцца асабліва часта. Так, накіроўваючыся ў лес, неабходна апранацца такім чынам, каб зьменшыць магчымасьць запаўзаньня кляшчоў пад адзеньне. Таксама ў лесе трэба выкарыстоўваць проціклешчавыя рэпэленты і рэгулярна праводзіць сама- і ўзаемаагляды. Пасьля вяртаньня трэба правесьці поўны агляд цела, адзеньня. Акрамя таго, нельга заносіць у памяшканьне толькі што сарваных кветкак, галінак і іншых прадметаў, на якіх могуць знаходзіцца кляшчы.
blr.belta.by/эб