У Рэчыцы хуліганы абстрэльваюць камянямі цягнікі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.05.2015 14:00
Міліцыя просіць дапамогі ў насельніцтва.
mkks.info/kolej.pl
Некалькі фактаў пашкоджаньня камянямі цягнікоў зафіксаваныя нядаўна ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці - на ўчастку пуцей ад пуцеправода да станцыі Рэчыца.
Як паведамляюць СМІ, толькі за травень пашкоджана чатыры цягніка. У прыватнасьці, вечарам 1 траўня ў цягніку "Брэст – Гомель” прама на хаду было разьбіта шкло ў адным з вагонаў. У гэты ж дзень у дызель-цягніку «Рэчыца - Гомель» камянямі былі пашкоджаныя адразу некалькі бакавых вокнаў. Толькі па шчасьлівай выпадковасьці ніхто пакуль не пацярпеў.
У цяперашні час транспартная міліцыя праводзіць рэйды па выяўленьні парушальнікаў. Праваахоўнікі мяркуюць, што хуліганяць непаўнагадовыя - падобныя выпадкі фіксаваліся раней. Між тым, за падобныя супрацьпраўныя дзеяньні пагражае крымінальная адказнасьць.
Мясцовыя ўлады праз СМІ заклікалі ўсіх, хто валодае інфармацыяй па вышэйзгаданых фактах, патэлефанаваць па тэл .: (8-0232) 95-21-18; (8-029) 109-01-16.
Інтэрфакс/ав