У. Някляеў хоча стварыць новы грамадзкі рух
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        15.05.2015 16:53
                    
                                 
                
                
                    "Трэба людзям тлумачыць, што ўсё сур’ёзна, што без іх удзелу ў будучыні Беларусі гэтай будучыні можа проста ня стацца".
                
                
                    
                        
reporter.by
                     
                
                
                
               
                
                         Уладзімер Някляеў, які ў красавіку сышоў з пасады старшыні кампаніі «Гавары праўду», плянуе новую грамадзкую ініцыятыву, аб якой ён распавёў радыё «Свабода»:
«Рух называецца «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі». Я займаюся гэтым амаль штодзённа. Мушу сказаць, што ўсё ідзе так, як я і чакаў: ёсьць запалоханае і пасіўнае грамадзтва. Можа быць, маюць рацыю тыя, хто мне даводзіць, што час гэты – не для стварэньня нейкіх масавых народных рухаў. Але я перакананы, што чакаць нейкага спрыяльнага часу не даводзіцца. Усё такі мы маем відавочную пагрозу нашай дзяржаўнай незалежнасьці. (…) Я глыбока перакананы, што захаваць і ўратаваць Беларусь можа толькі беларускі народ.
Але сёньня ўсе замбаваныя беларускай і расейскай прапагандай і насамрэч вераць, што Пуцін паклапоціцца пра Беларусь, каб толькі ня сталася так, як сталася ва Ўкраіне. Таму трэба людзям тлумачыць, што ўсё сур’ёзна, што без іх удзелу ў будучыні Беларусі гэтай будучыні можа проста ня стацца. Вось дзеля гэтага я і пачаў гэтым займацца, – адзначыў Уладзімер Някляеў.
 
Паводле Нашай Нівы/нг