Аматары гульняў крытыкуюць "Ведзьмака"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        15.05.2015 16:27
                    
                                 
                
                
                    Відэагульню вінавацяць у расізме і сэксізме. 
                
                
                    
                        
filweb.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Відэагульня The Witcher 3: Wild Hunt паводле сэрыі раманаў польскага пісьменьніка Анджэя Сапкоўскага «Сага пра ведзьмака» атрымала крытычныя заўвагі. Некаторыя аматары кампутарных гульняў ужо пачалі пазнаёміцца з «Ведзьмаком» і накіравалі ў ягоны адрас нямала крытыкі. Напрыклад, паводле Артура Гіса, ён не пабачыў на віртуальных астравах ніводнага чорнаскурага. Затое пабачыў паўголых жаночых пэрсанажаў ды шэраг ворагаў жаночага полу. А калі жанчын не забіваюць, то да сьмешнага сэксуалізуюць.
У палеміку з Гісам уступіў Дэніэл Варва, дырэктар чэскай студыі, якая распрацоўвае сваю гульню ў фэнтэзійнай сярэднявечнай Эўропе. Варва патлумачыў, што сьвет «Ведзьмака» адлюстроўвае сярэднявечную культуру, фэнтэзійную Польшчу, а ў краіне тады не было чорных нявольнікаў.
Першая польская відэагульня сэрыі «Вядзьмак» паводле цыклу раманаў пісьменьніка Анджэя Сапкоўскага выйшла ў 2007 годзе, атрымала высокія адзнакі заходніх крытыкаў. Трэцяя частка, «Дзікае паляваньне», выйдзе 19 траўня гэтага года. Усе гульні маюць рэйтынгі «ад 18 гадоў».
 
Паводле Нашай Нівы/нг