Logo Polskiego Radia
Print

"Наша праваслаўе" папярэдзілі за публікацыю пра Данбас

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.05.2015 15:00
Газэта надрукавала гутарку зь немкай, якая ваюе на баку сэпаратыстаў і заклікае праваслаўных прыняць удзел у вайне.

Міністэрства інфармацыі адрэагавала на зварот грамадзкіх актывістаў з просьбай праверыць выпускі газэты Віцебскай праваслаўнай епархіі на адпаведнасьць беларускаму заканадаўству.

Актывіст "Маладой Беларусі" Алесь Галавань разам зь іншымі праваслаўнымі вернікамі зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з просьбай праверыць выпускі газэты "Наша праваслаўе" на адпаведнасьць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

У адным з нумароў выданьня была надрукаваная гутарка з грамадзянкай Нямеччыны Маргарытай Зайдлер, якая ваюе на баку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны й заклікае праваслаўных прыняць удзел у гэтай вайне.

Галоўны рэдактар газэты "Наша праваслаўе" Андрэй Герашчанка кажа, што пакуль ня бачыў ніякіх папярэджаньняў. "Там была перадрукоўка артыкула аб становішчы ў Данбасе, і ня намі першымі яна была зроблена. І я не лічу, што там ёсьць нешта такое. Гэта аповед пра немку, якая прыняла праваслаўе, і яе асабістых поглядах. Дарэчы, там ніякіх заклікаў не было. Таму я даволі зьдзіўлены, але ніякіх пісьмовых папярэджаньняў мы не атрымлівалі. Я не лічу, што мы нешта парушалі", - распавёў галоўны рэдактар газэты.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт