Logo Polskiego Radia
Print

Новы трэнэр "Дынама"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.05.2015 16:33
Сэрб Вук Рашавіч сёньня афіцыйна стаў галоўным трэнэрам “Дынама”.

Сэрб Вук Рашавіч сёньня афіцыйна стаў галоўным трэнэрам менскага футбольнага “Дынама”. Сёлетні сэзон ён пачаў у якасьці спартовага дырэктара клюба, а пасьля нядаўняй адстаўкі Душана Ўгрына выконваў абавязкі галоўнага трэнэра.
Рашавіч рыхтаваў дынамаўцаў да матчу 4-га тура чэмпіяната Беларусі, у якім футбалісты перамаглі жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” зь лікам 4:0. Сёньня пад яго кіраўніцтвам “Дынама” правядзе гульню зь “Мінскам”.

Асыстэнтамі сэрбскага трэнэра сталі яго суайчыньнікі Любіша Ранкавіч, Уладам Урошавіч, Горан Ісідоравіч, а таксама беларус Васіль Кушнір, які раней гуляў за “Дынама”.
Трэніраваць брамнікаў будзе дзеючы галкіпер Васіль Хамутоўскі, а начальнікам каманды стане вядомы ў мінулым футбаліст Сяргей Паўлючук.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт