Купчына: Рыскі саміт "Усходняга партнэрства" павінен стаць сустрэчай надзеі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.05.2015 16:12
Пра гэта заявіла намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў інтэрвію вугорскай газэце.
polish.ruvr.ru
Надыходзячы саміт краін ініцыятывы "Ўсходняе партнэрства" павінен стаць сустрэчай надзеі, а не расчараваньня, заявіла намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў інтэрвію вугорскай газэце "Мадзьяр Хірлап", паведамляе БЕЛТА.
"Мы лічым важным, каб на сустрэчы не былі прынятыя ніякія канфрантацыйныя заявы, каб удзельнікі не занялі процілеглых пазыцый. Украінскі крызыс павінен быць вырашаны, неабходна пашыраць мірны працэс, а не правакаваць разьвіцьцё гэтага крызысу. Гэта памылковая ідэя, што трэба рабіць выбар паміж Захадам і Усходам. Абодва напрамкі важныя", адзначыла Купчына.
"Менск вядзе прадказальную палітыку, адносна "Ўсходняга партнэрства" мы не абяцаем больш, чым у рэальнасьці можам зрабіць", - падкрэсьліла намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.
эб/belta.by