Logo Polskiego Radia
Print

У Менску зьявіцца сьнегаплавільны пункт

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 30.04.2015 15:05
Першы сьнегаплавільны пункт у Менску адкрыюць ў раёне вул. Машынабудаўнікоў.

Першы сьнегаплавільны пункт у Менску зьявіцца ў раёне вул.Машынабудаўнікоў. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік аддзелу энэргетыкі ўпраўленьня гарадзкой гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкаму Дзьмітрый Плашкоў.


"Цяпер распрацаваны і праходзіць экспэртызу праект першага сьнегаплавільнага пункту. Ён зьявіцца ў раёне вул.Машынабудаўнікоў. У пробным рэжыме яго плянуецца запусьціць напрыканцы зімы", - сказаў Дзьмітрый Плашкоў.

Начальнік аддзелу адзначыў, што з кожным годам у Менску ўсё складаней знаходзіць тэрыторыі для часовага складаваньня сьнегу. Разьмяшчэньне гэтых пляцовак на аддаленых тэрыторыях, паводле слоў спэцыяліста, прыводзяць да павелічэньня адлегласьці перавозак і, як вынік, значнага росту затрат. Для задавальненьня патрэбнасьцей горада ва ўтылізацыі сьнегу неабходна пабудаваць ня менш як 12 сьнегаплавільных пунктаў.

Адмысловыя шахты, куды будзе скідвацца сьнег, створаць на базе каналізацыйных калектараў УП "Менскводаканал". Там сьнег будуць растапляць з дапамогай каналізацыйных водаў, а талая вада будзе ачышчацца. Як запэўніў чыноўнік, сьнегаплавільныя пункты разьмесьцяцца ўдалечыні ад жыльля і адміністрацыйных будынкаў.

эб/ БЕЛТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт