Менчукам пакажуць вынаходзтвы Л. да Вінчы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.04.2015 09:00
Сярод вынаходзтваў Леанарда зьявяцца музычныя інструмэнты.
Wikipedia
Экспазыцыя ў Нацыянальным мастацкім музэі будзе абноўлена. Наведвальнікаў чакаюць новыя экспанаты італьянскага генія, якія практычна невядомыя шырокай аўдыторыі.
Новыя экспанаты можна будзе ўбачыць у музэі ўжо на гэтым тыдні. Іх прывезьлі зь Італіі спэцыяльна для выставы. Сярод вынаходзтваў Леанарда зьявяцца музычныя інструмэнты. Устройствы створаны дакладна па чарцяжах майстра й адкрываюць новую грань Леанарда-музыкі. Вялікі мастак ставіў музыку на другое месца пасьля жывапісу, меў пявучы голас і ўмеў іграць на гітары.
Інструмэнты, прыдуманыя Леанарда больш як паўстагодзьдзя таму, прадстаўлены ў натуральную велічыню - менавіта так, як іх задумваў майстар. Наведвальнікі могуць дэталёва вывучыць прынцып дзеяньня музычных інструмэнтаў і пераканацца, што менавіта яны сталі правобразамі многіх прывычных сёньня рэчаў.
Сярод прывезеных у Беларусь экспанатаў - правобразы танка, гідракасьцюма, ровара, аўтамабіля, верталёта, дэльтаплана й парашута. І хоць многія зь іх не былі рэалізаваны Леанарда да Вінчы пры жыцьці, яны цалкам адпавядаюць таму, як іх бачыў аўтар.
Выстава "Вынаходзты да Вінчы" ўжо наведалі больш як 40 тыс. чалавек. Экспазыцыя будзе даступнай для наведвальнікаў Нацыянальнага мастацкага музэя да 31 траўня.
Белта/ав