Пэнсіянер летам на дачу паедзе на палову таньней
                
                    
                        Czwórka
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.04.2015 15:13
                    
                                 
                
                
                    Пэнсіянерам у Беларусі з 1 мая па 30 верасьня прадастаўляецца зьніжка 50% пры праезьдзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкляса.
                
                
                    
                        
Фота: sxc.hu
                     
                
                
                
               
                
                         Пэнсіянерам у Беларусі з 1 мая па 30 верасьня прадастаўляецца зьніжка 50% пры праезьдзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкляса, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Права на атрыманьне зьніжкі прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы пэнсіянераў". Разам з тым дакумэнт не прадугледжвае прадастаўленьня льготы на праезд у электрацягніках рэгіянальных ліній бізнэс-кляса (з нумараванымі месцамі). Таксама зьніжка 50% не распаўсюджваецца на цягнікі гарадзкіх ліній.
У прэс-цэнтры БЧ нагадалі, што для набыцьця льготных праязных квіткоў пасажырам трэба прад'явіць арыгіналы пэнсійных паўнамоцтваў.
яс/БелТА