Разьвіцьцё дыялёгу абмяркоўвалася падчас візыту Купчыной у Бэрлін
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
23.04.2015 16:42
Разьвіцьцё дыялёгу Беларусі і ЭЗ абмяркоўвалася падчас візыту 21-22 красавіка A. Купчыной у Бэрлін.
Намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына ачоліла беларускую дэлегацыю, якая з працоўным візытам наведала 21-22 красавіка Нямеччыну.
Намесьніца міністра прыняла ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі East Forum Berlin, правяла перамовы з дарадцам фэдэральнага канцлера па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Крыстафам Хойсгенам і дзяржаўным сакратаром МЗС Нямеччыны Штэфанам Штайнляйнам.
Адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж МЗС Беларусі і Нямеччыны. Нямецкую дэлегацыю ачоліў упаўнаважаны па краінах Усходняй Эўропы, Каўказу і Цэнтральнай Азіі Фэдэральнага міністэрства замежных спраў Корд Маер-Клот.
На сустрэчах абмяркоўваўся шырокі спэктар пытаньняў двухбаковага парадку дня, разьвіцьця дыялёгу паміж Беларусьсю і ЭЗ, удзелу Беларусі ў працэсах эўразійскай інтэграцыі, узаемадзеяньня зь Нямеччынай у рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі.
эб/ БЕЛТА