Logo Polskiego Radia
Print

Пазьняк заклікаў спыніць "начных ваўкоў"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.04.2015 14:04
Зянон Пазьняк заклікаў беларускую моладзь не дапусьціць мотапрабег маскоўскага клюба "Начныя ваўкі" па тэрыторыі Беларусі.

Фота:
Фота: RIA NOVOSTI/REUTERS

Былы лідэр Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк заклікаў беларускую моладзь не дапусьціць мотапрабег маскоўскага клюба "Начныя ваўкі" па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён заявіў у Нью-Ёрку, выступаючы 19 красавіка перад групай беларусаў зь вялікай прамовай.

Пазьняк назваў мотапрабег "Начных ваўкоў" адной з правакацый расейскіх спэцслужбаў. "Яны зьвязаны з выведкай Расеі, яны шпіёнілі на Ўкраіне перад акупацыяй Крыму. Нельга дапусьціць, каб гэтая група праехала па тэрыторыі Беларусі й плявала нам у твар", - сказаў Пазьняк.

Нагадаем, што "Начныя ваўкі" хочуць стартаваць з Масквы 25 красавіка й праехаць праз Беларусь і Польшчу ў Бэрлін.

Беларускі партызан\ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт